Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

10 апрель 2021

Запрашаем на сустрэчу з рэдакцыяй часопіса “Роднае слова”

14 красавіка 2021 года на філалагічным факультэце плануецца сустрэча з рэдакцыяй навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.

З часу заснавання, 1987 года, і па сённяшні дзень часопіс “Роднае слова” з’яўляецца нязменным метадычным памочнікам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, сур’ёзнай пляцоўкай для выступленняў навукоўцаў.

Супрацоўнікі “Роднага слова” на чале з галоўным рэдактарам Наталляй Мікалаеўнай Шапран раскажуць пра яго мінулае, сучаснасць, падзеляцца планамі на будучыню.

Сустрэча адбудзецца ў 419 аўдыторыі.

Пачатак– 11.40.

К следующим новостям