Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

4 январь 2019

Запрашаем прыняць удзел у інтэрнэт-алімпіядзе па беларускай мове

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» запрашае прыняць удзел у інтэрнэт-алімпіядзе па беларускай мове.

У інтэрнэт-алімпіядзе маюць права ўдзельнічаць навучэнцы сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных і агульнаадукацыйных устаноў сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5 лютага 2019 г. у 12.00 адбудзецца відэаканферэнцыя аргкамітэта па адкрыцці інтэрнэт-алімпіяды.

I-ы (адборачны) тур інтэрнэт-алімпіяды пройдзе з 5 па 25 лютага 2019 г. у дыстанцыйнай форме.

II-гі (адборачны) тур інтэрнэт-алімпіяды пройдзе з 12 па 26 сакавіка 2019 г. у дыстанцыйнай форме.

III-і (вочны, заключны) тур  пройдзе 27 красавіка 2019 г. на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў  III-га тура адбудзецца 27 красавіка 2019 г. у БДПУ

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

К следующим новостям