9 февраль 2019
Запрашаем прыняць удзел у студэнцкай навуковай-практычнай канферэнцыі
Паважаныя студэнты, магістранты і школьнікі! Запрашаем вас прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.
Канферэнцыя “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі” адбудзецца 15 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце БДПУ ў межах Міжнароднага форума студэнцкай навукі “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі праводзіцца не пазней за 1 сакавіка 2019 года на галоўнай старонцы сайта БДПУ www.bspu.by (рубрыка Дэкада студэнцкай навукі ў БДПУ).
Матэрыялы дакладаў прымаюцца да 1 сакавіка 2019 года на электронны адрас natallia.zayats@gmail.com.
Тэлефон: +375-29-875-80-42 (Заяц Наталля Віктараўна).
Матэрыялы, якія не адпавядаюць патрабаванням альбо дасланыя пазней за ўказаны тэрмін, разглядацца не будуць.