Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

25 февраль 2016

Запрашаем у БДПУ

Спачатку госці імпрэзы адправіліся ў экскурс па гісторыі стварэння БДПУ, а таксама стварэння і развіцця тэатра "Жывое слова". Ну, і, нарэшце, распачалося падарожжа ў цудоўны свет беларускай літаратуры. Увогуле, сустрэча праходзіла пад назвай "Беларуская літаратура за 45 хвілін": Алесь і Алеся жвала, цікава, звяртаючыся да невялічкіх літаратурных замалёвак, прайшліся па ўсіх вехах стварэння айчыннай літаратуры - ад фальклору да сучаснасці. 
Цікавым таксама было знаёмства з мультымедыйнай бібліятэкай школьніка, якую можна спампаваць на сайце mbook.by (заходзь хутчэй!).
Ды й хочацца падкрэсліць асноўнае, што ўся сустрэча трымалася на шчырасці, на ўсмешках, была аб'яднана адзінай, галоўнай мэтай - папулярызаваць беларускую культуру, нашы традыцыі і нашу беларускую годнасць! Гучы, наша слова!

Фотогалерея

К следующим новостям