Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

7 декабрь 2017

Завяршаем Год навукі разам!

СНДЛ кафедры беларускай літаратуры і культуры “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” аб’яўляе конкурс навуковых артыкулаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца сябры СНДЛ і ўсе студэнты факультэта, якія цікавяцца беларускім слоўным мастацтвам і пытаннямі літаратуразнаўства.

Праблемнае поле артыкулаў:

  • Літаратурныя помнікі старажытнага пісьменства: сучасная рэцэпцыя;
  • Новая беларуская літаратура: ад Чачота да Багушэвіча;
  • Творчасць пісьменнікаў-нашаніўцаў як унікальная мастацкая з’ява;
  • Мастацкія набыткі беларускай літаратуры ў ХХ стагоддзі;
  • Літаратура ХХІ стагоддзя: традыцыі і наватарства.

Патрабаванні да артыкулаў:

Аб’ём – да 4-х старонак, набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14, палі – 2,5 см. Першы радок справа – імя і прозвішча аўтара, група. Наступны радок – назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст з абзацным адступленнем 1,25 см.

Артыкулы дасылаць да 22 снежня 2017 года на электронны адрас natallia.zayats@gmail.com.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да намесніка дэкана па навуковай рабоце, кіраўніка СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” Наталлі Віктараўны Заяц (аўд. 417). Кантактны тэлефон: +375-29-875-80-42.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 28 снежня 2017 года ў 13.10 (аўд. 408).

Артыкулы пераможцаў будуць змешчаны ў электронным зборніку навуковых работ. Усе аўтары атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу.

К следующим новостям