Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

2 январь 2018

Завяршыўся конкурс навуковых артыкулаў да Года навукі ў Беларусі

СНДЛ кафедры беларускай літаратуры і культуры “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” аб’яўляе аб завяршэнні конкурсу навуковых артыкулаў.

У конкурсе прынялі ўдзел маладыя літаратуразнаўцы, сябры СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”. Радуе той факт, што ў якасці навукоўцаў выступілі не толькі старшакурснікі Анатоль Глямбоцкі, Аляксандра Краўцова, Ганна Драбеня і іншыя, але студэнты першага курса Кацярына Каляда, Вольга Сахар, Ангеліна Клімава.

Актыўна далучыліся да конкурсу ўдзельнікі СНДЛ “Лингвокультурологический аспект изучения русского языка в вузе и школе” (навуковы кіраўнік – к.ф.н. Людміла Аляксандраўна Бяссонава). У выніку праблемнае поле матэрыялаў пашырылася, трансфармаваўся і сам конкурс.

Журы ў складзе намесніка дэкана па навуковай рабоце Наталлі Віктараўны Заяц, дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры Таццяны Пятроўны Хоміч, малодшага навуковага супрацоўніка  Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірыны Сяргееўны Мяцеліцы вырашыла не вызначаць пераможцу, а ўхваліць працу ўсіх студэнтаў.

Усе артыкулы ў хуткім часе будуць апублікаваны ў электронным зборніку, а іх аўтараў чакаюць імянныя сетыфікаты.

К следующим новостям