Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

8 сентябрь 2019

Знаёмства першакурснікаў са СНДЛ факультэта

5 верасня 2019 года на першым курсе філалагічнага факультэта прайшла прэзентацыя студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.

Знаёмства першакурснікаў са СНДЛ факультэта

5 верасня 2019 года на першым курсе філалагічнага факультэта прайшла прэзентацыя студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.

Намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц пазнаёміла студэнтаў з навуковымі кіраўнікамі СНДЛ факультэта, расказала пра асаблівасці працы кожнай з 4-х лабараторый, паведаміла пра перамогі і навуковыя дасягненні іх удзельнікаў і выпускнікоў, пазначыла перспектывы і магчымасці для навічкоў.

Сярод першакурснікаў знайшліся тыя, для каго гэта інфармацыя аказалася запатрабаванай і чаканай.

Віншуем папаўненне СНДЛ факультэта з пачаткам навуковага шляху!

Даведка: На факультэце дзейнічаюць 4 навукова-даследчыя лабараторыі:

1.     “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” (навуковы кіраўнік – дац. Наталля Пятроўна Лобань);

2.     “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (навуковы кіраўнік – дац. Наталля Віктараўна Заяц);

3.     “Лингвокультурологический аспект изучения русского языка в вузе и школе” (навуковы кіраўнік – дац. Людміла Аляксандраўна Бяссонава);

4.     “Духовно-нравственный потенциал и художественные особенности выдающихся произведений литературы США” (навуковы кіраўнік – праф. Таццяна Яўгенаўна Камароўская).

Больш падрабязна пра СНДЛ факультэта

К следующим новостям