Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

13 апрель 2017

Зорны + «Жывое слова»

11 красавіка 2017 года ў межах пректа «Зорны плюс» народны літаратурны тэатр «Жывое слова» разам са студэнтамі філалагічнага факультэта адправіўся ў ДУА «Лугаваслабадская сярэдняя школа Мінскага раёна».

Узімку студэнты філфака і жываслоўцы ў 52-м Зорным паходзе па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа наведалі навучальныя ўстановы Стаўбцоўскага раёна. Для большасці гэта быў першы падобны паход і вялікі гонар прадстаўляць родны ўніверсітэт перад школьнікамі і настаўнікамі Стаўбцоўшчыны. «Зорнікам»-пачаткоўцам настолькі спадабалася, што яны вырашылі выправіцца ў чарговую вандроўку. Маршрут ляжаў у аграгарадок Лугавая Слабада Мінскага раёна.

У Лугаваслабадской школе ўдзельнікі «Зорнага паходу» сустрэліся з вучнямі ўсіх класаў. Для малодшых школьнікаў тэатр паказаў казачную праграму, а для вучняў сташых класаў, акрамя канцэрта жываслоўцаў і філфакаўцаў, была праведзена прафарыентацыя. Падчас сустрэчы з выпускнікамі «зорнікі» запрасілі іх паступаць у БДПУ, расказалі пра перавагі вядучай педагагічнай навучальнай установы. У Год навукі будучыя педагогі распавялі школьнікам пра навуковую базу ўніверсітэта і кірункі даследаванняў, асаблівасці навучальнага працэсу і перавагі педагагічнай адукацыі. Вучні пачулі інфармацыю літаральна пра ўсе факультэты БДПУ з першых вуснаў, бо ў складзе тэатра «Жывое слова» – студэнты самых розных факультэтаў.

«Мы не абмяжоўваемся філфакам, калі праводзім набор у тэатр і спадзяемся, што вучні Лугаваслабадской школы, калі паступяць у БДПУ, будуць займацца ў нас. Мы іх запрасілі і пачулі ў адказ сапраўднае жаданне, нечаканае захапленне і неверагодную ахвоту», – распавяла мастацкі кіраўнік тэатра Алеся Сівохіна.

«Гэтай зімой для мяне здарыўся б пяты Зорны паход, але з-за спартыўнай траўмы, на жаль, давялося прапусціць найцікавейшую вандроўку. І калі выдалася магчымасць паўдзельнічаць у «Зорным плюс», то я не ўпусціў шанец далучыцца да роднага факультэта і любімага тэатра», – дадаў яшчэ адзін кіраўнік «Жывога слова» Алесь Мойскі.

Фотогалерея

К следующим новостям